Упершыню ў Мінску пройдуць велікапосныя канцэрты

28 сакавіка 2017

top.jpg

У рамках праваслаўнай выставы «Вербны кірмаш» на розных пляцоўках Мінска з 1 па 7 красавіка пройдуць велікапосныя канцэрты, удзельнікамі якіх стануць як царкоўныя, так і свецкія харавыя калектывы беларускай сталіцы. Высокі ўзровень майстэрства гэтых калектываў пацвярджаецца іх удзелам і прызнаннем на міжнародных фестывалях.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла старшы рэгент жаночага Лізавецінскага манастыра, царкоўны кампазітар манахіня Юліянія (Дзянісава).

Час правядзення духоўных канцэртаў — у дні Вялікага посту — абраны не выпадкова, тлумачыцца на сайце Лізавецінскай абіцелі

Падобная традыцыя існавала ў Санкт-Пецярбургу ў XIX — пачатку XX стагоддзя. У апошнія гады ў культурнай сталіцы Расіі гэтую традыцыю сталі адраджаць. Пецябруржцы палюбілі гэтыя канцэрты: маштаб падзеі вырас да міжнароднага ўзроўню і аб'яднаў у сабе розныя спадарожныя праекты. Разам са святочным хорам Лізавецінскага манастыра манахіня Юліянія не толькі прымала ўдзел у пецярбургскіх велікапосных канцэртах, але і з'яўлялася членам журы міжнароднага конкурсу духоўнай музыкі «Раман Сладкапевец», які праходзіў у Пецярбургу, і выкладчыкам «Акадэміі праваслаўнай музыкі».

У канцэртных праграмах будуць гучаць не толькі духоўная музыка, але і народныя песні, творы рускай і замежнай класікі.

3 красавіка ў 19:00 у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца дабрачынны канцэрт святочнага хору Лізавецінскага манастыра. Сродкі ад продажу білетаў пойдуць на будаўніцтва «Дома для бяздомных» на манастырскім падворку ў вёсцы Лысая Гара.

Больш падрабязную інфармацыю аб мінскіх велікапосных канцэртах — на  афішы.  

Church.by