Урач-святар распавёў супрацоўнікам ветэрынарнай акадэміі аб прафілактыцы эмацыянальга выгарання

29 мая 2017

top.jpg

У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбылася гутарка на тэму «Прафілактыка эмацыянальнага выгарання». Сустрэча была праведзена загадчыкам аддзялення памежных станаў Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, старшынёй камісіі па ахове здароўя Віцебскай епархіі іерэем Ігарам Носікавым і кіраўніком Дыяканічнага цэнтра епархіі Інай Уладзіміраўнай Касцюковіч.

Мерапрыемства было праведзена ў рамках плана супрацоўніцтва ветэрынарнай Акадэміі з Віцебскай епархіяй. На сустрэчы прысутнічалі намеснікі дэканаў, куратары груп і выхавальнікі.

Віцебская епархія / Church.by