Усіхсвяцкі прыход Мінска правёў акцыю «Добрае сэрца»

21 красавіка 2020

top.jpg

Па благаславенню настаяцеля Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэя Фёдара Поўнага моладзевы рух «Agios» правёў дабрачынную акцыю «Добрае сэрца». Акцыя працягвалася тыдзень — з 10 па 18 красавіка, ахапіўшы два вялікіх праваслаўных свята: Уваход Гасподні ў Іерусалім і Уваскрасенне Хрыстова.

У акцыі прынялі ўдзел больш за 50 рабят з моладзевага руху, якія сабралі сродкі для закупкі падарункаў дзецям з дзіцячых дамоў, шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, а таксама пажылым парафіянам Усіхсвяцкай парафіі. Актыўны ўдзел у зборы сродкаў прынялі пастаянныя папячыцелі Усіхсвяцкага храма-помніка і моладзевага руху.

У светлы Велікодны перыяд святочныя падарункавыя наборы будуць скамплектаваны і паводле рэкамендацый санітарных урачоў развезены валанцёрамі па дамах «бескантактным спосабам».

Акцыя Усіхсвяцкага прыхода «Добрае сэрца» была заклікана даць усім жадаючым магчымасць шчодра падзяліцца каштоўным вопытам ахвярнай любові і дапамогі блізкім, садзейнічаць адраджэнню традыцый хрысціянскай дабрачыннасці і міласэрнасці, уцягнуць добрых людзей у сацыяльнае служэнне царквы, дапамагчы наблізіцца да Бога. Паводле слова прамудрага Саламона: Дабрачынная душа будзе насычана, і хто напойвае іншых, той і сам напоены будзе (Прытч.11:25).

Hramvs.by / Church.by