Выпускнікі гродзенскіх катэхізатарскіх курсаў і іканапіснай студыі атрымалі сертыфікаты

29 мая 2017

top.jpg

28 мая 2017 года, пасля завяршэння Бажэственнай літургіі ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, настаяцель протаіерэй Георгій Рой павіншаваў слухачоў і выкладчыкаў катэхізатарскіх курсаў імя прападобнага Ляонція, архімандрыта Віленскага, з заканчэннем чарговага навучальнага года.

Выпускнікам былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнні курсаў. Два чалавекі, якія ў пятніцу 26 мая ў парафіяльнай бібліятэцы прадставілі і абаранілі свае праекты, былі ўдастоены дыпломаў. Граматы і сертыфікаты атрымалі і выхаванцы моладзевай іканапіснай студыі «Пакроў».  

Гродзенская епархія / Church.by