Выйшаў новы нумар навуковага часопіса «Працы Мінскай духоўнай акадэміі»

25 красавіка 2020

top.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў шаснаццаты нумар навуковага часопіса «Працы Мінскай духоўнай акадэміі». Выданне арыентавана на праваслаўных святароў і міран, выкладчыкаў і студэнтаў багаслоўскіх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, царкоўнай гісторыі, кананічнага права і іншых напрамкаў царкоўнай навукі.

Часопіс «Працы Мінскай духоўнай акадэміі» ўключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ) (дагавор № 470-12/2017 ад 04.12.2017 г.) і ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзукмых выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных вучоных ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя (09.03.2017 г.).

Галоўны рэдактар: архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, доктар багаслоўя, прафесар.

Адказны рэдактар: Слесараў Аляксандр Валер'евіч, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, дацэнт.

Змест шаснаццатага нумару:

БІБЛЕІСТЫКА

Архімандрыт Сергій (Акімаў). Яфа як старажытны цэнтр хрысціянскага паломніцтва

Іерэй Аляксандр Бойка. Багаслоўе кнігі Іава і кнігі Эклезіяста як пераходны этап да Новазапаветнага Адкрыцця

ПАТРАЛОГІЯ

А.У. Данілаў. Антрапалогія мужоў апостальскіх ў кантэксце Аракулаў сівіл

А. В. Анцішкін. Прападобны Неафіт Кіпрскі як тлумачальнік гімнаграфічных тэкстаў і яго каментарый на каноны Богаяўлення

ПАСТЫРСКАЕ БАГАСЛОЎЕ

Іерэй Раман Арцёмаў. Шматмерная мадэль BASIC Ph у пастырскай практыцы

ГІСТОРЫЯ ЦАРКВЫ

Іераманах Агафангел (Будзішын). Праваслаўныя капліцы, збудаваныя ў гонар царскіх асоб, на тэрыторыі Беларусі ў XIX ст.: фарміраванне традыцыі

ГІСТОРЫЯ РЭЛІГІЙНА-ФІЛАСОФСКАЙ ДУМКІ

Іерэй Васіль Нялідкін. Перакладчыцкая дзейнасць маскоўскіх розэнкрэйцэраў

ЦАРКОЎНАЕ МАСТАЦТВА

К. Л. Карманаў. Царкоўная музыка як экзэгетычны інструмент на прыкладзе твора дыякана Сергія Трубачова «Братіе, сіе да мудрствуется в вас» (Флп. 2:5-11)

У 2020 годзе плануецца выданне яшчэ двух нумароў навуковага часопіса «Працы Мінскай духоўнай акадэміі».

МінДА / Church.by