Выйшаў новы нумар часопіса Мінскай духоўнай семінарыі «Ступені»
30 снежня 2021У апошнім месяцы адыходзячага года пабачыў свет новы нумар часопіса Мінскай духоўнай семінарыі «Ступені».
Нумар цалкам прысвечаны ўспамінам пра незабыўнага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, тых, хто працаваў пад яго кіраўніцтвам у сферы духоўнай адукацыі і асветы.
Адкрываюць нумар успаміны архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія «Уладыка любіў нашу школу». «Галоўнае — гэта адукацыя» — часта казаў мітрапаліт Філарэт. Пра гэта і многае іншае распавядае ў сваім інтэрв'ю епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Вопытам зносін і працы пад кіраўніцтвам уладыкі дзеляцца першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ прафесар протаіерэй Сергій Гардун, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Башкіраў, протаіерэй Аляксандр Балоннікаў (дацэнт, сакратар Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі ў 2000-2012 гг.), дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Сергій Маўсесян, прафесар В. А. Цяплова, дацэнт В. А. Марціновіч.
Рэдакцыя часопіса «Ступені» жадае ўсім чытачам прыемнага і душакарыснага чытання!