Выйшаў у свет чацвёрты нумар «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» за 2021 год

27 красавіка 2021

ltsKE-vJ58Y.jpg

Выйшаў у свет чацвёрты нумар «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» за 2021 год.

Да чытачоў звярнуўся старшыня рэдакцыйнага савета «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» мітрапаліт Валакаламскі Іларыён:

«Праасвяшчэнныя архіпастыры, дарагія айцы, браты і сёстры!

Уваскрэслы Хрыстос звяртаецца да сваіх вучняў: ідзіце, навучы́це ўсе народы, хры́сцячы іх у імя́ Айца, і Сына, і Святога Духа (Мф. 28:19). Усе хрысціяне закліканы абвяшчаць Евангелле. Перадаць свой досвед веры ў Хрыста Уваскрэслага заўсёды было і застаецца галоўнай справай ўсёй Царквы. Мы пакліканы Богам гаварыць аб Ім, сведчыць пра Яго Уваскрасенне сваім жыццём і сваімі справамі. З гісторыі Царквы мы ведаем, як складвалася хрысціянская абшчына ў першыя стагоддзі хрысціянства праз далучэнне да яе новых членаў, ведаем і пра тое, як пасхальная вестка на працягу двух тысяч гадоў распаўсюджвалася людзьмі па ўсім свеце. Але ў кожны перыяд гісторыі, у кожным месцы Царква кожны раз наноў вырашае, куды ісці і як вучыць, каб гэтае слова было пачута. І сёння мы закліканы разважаць над тым, якой павінна быць наша місія, як данесці да сучаснага чалавека добрую вестку, як перадаць свой вопыт веры. Гэта заўсёды складана — і пропаведзь у далёкім паўночным краі не будзе лягчэй, чым місія сярод людзей, якія пераступілі парог сталічнага храма. Сучасны чалавек шукае Бога. У грамадстве, аднак, ёсць меркаванне, што ў наш час людзі сталі менш верыць, а з-за пандэміі храмы апусцелі і больш ніколі не напоўняцца. Між тым многія святары сведчаць аб прыкметным росце колькасці людзей, якія ўпершыню прыйшлі ў храмы ў дні Вялікага посту, пасля таго няпростага часу страху і непрадказальнасці, які ўсе мы перажылі. Але менавіта ў такія перыяды чалавек звяртае свой позірк да Бога, а гэта значыць, што Царкве менавіта цяпер, калі нашы храмы зноў напаўняюцца людзьмі, трэба шукаць правільныя формы місіі, знаходзіць тыя словы і тыя справы, якія дапамогуць нашаму сучасніку прыйсці да Бога. Будзем памятаць пра тое, што радаснымі словамі велікоднага прывітання нам трэба дзяліцца не толькі адзін з адным, але і звяртацца да тых, хто пачуе гэтую вестку ўпершыню.

Хрыстос Уваскрэс!»

Змест нумара

Афіцыйная хроніка

  • Рашэнні Свяшчэннага Сінода
  • Служэнні і сустрэчы Свяцейшага Патрыярха Кірыла
  • Фармат, які дазваляе вырашаць агульныя праблемы. Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл правёў нараду з кіраўнікамі епархій, размешчаных на тэрыторыі Далёкаўсходняй федэральнай акругі, у дыстанцыйным фармаце

Чалавек Царквы

  • Протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў

Царкоўнае жыццё

  • Протаіерэй Максім Казлоў. Мы можам навучыць і арганізаваць, але чалавек сам павінен ісці да той мэты, дзеля якой існуе семінарыя
  • Протаіерэй Ігар Пчалінцаў. Вялікдзень у Іерусаліме

Епархія

  • Ханты-Мансійская епархія: дзесяць гадоў пад покрывам сібірскіх святых. Інтэрв'ю з мітрапалітам Ханты-Мансійскім і Сургуцкім Паўлам
  • Аляксей Равуцкі. Ідзіце і навучыце ўсе народы. Аб місіі сярод карэнных народаў Сібіры

800-годдзе Аляксандра Неўскага

  • Храмы ў гонар Аляксандра Неўскага ў Маскве і Маскоўскай вобласці (карта-схема)
  • Дзмітрый Анохін. Калі хочаш — пачастуйся. Тайная дабрадзейка, праваслаўнае джыу-джытсу і іншыя сакрэты Аляксандра-Неўскага храма пры МДІМА

Пастырская практыка

  • Сучасная перадхрысцільная практыка. Сумесны праект «Часопіса Маскоўскай патрыярхіі» і партала «Пастыр»

Урокі стагоддзя

  • Валянцін Серпянінаў. Як адкрывалі Лаўру. Тры чвэрці стагоддзя таму ў храмах Троіца-Сергіевай лаўры аднавіліся богаслужэнні
  • Іераманах Пафнуцій (Фокін). Першы Вялікдзень пасля чвэрцьвекавога забыцця
  • Протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў. Паехалі, Лаўру адкрываюць
  • Протаіерэй Сергій Званароў. Вопыт царкоўнай дыскусіі аб Вышэйшым кіраванні Расійскай Царквы. Да 115-годдзя Перадсаборнай прысутнасці

Вечная памяць

  • Ігумен Андранік (Трубачоў)

Чытанне

  • Новыя кнігі выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі

Патрыярхія.ру/Church.by