Выйшаў у свет пяты нумар «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» за 2021 год

28 мая 2021

obl_610-1.jpg

Да чытачоў звярнуўся старшыня рэдакцыйнага савета «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» мітрапаліт Валакаламскі Іларыён:

«Праасвяшчэнныя архіпастыры, дарагія айцы, браты і сёстры!

Хрыстос Уваскрэс!

Вестка пра Хрыста Уваскрэслага, радасная і голасная ў першыя велікодныя дні, зараз змяняецца на ціхую радасць ад усведамлення прысутнасці побач з намі Уваскрэслага Спасіцеля. Сорак дзён посту пераходзяць у сорак дзён радасці, а час пільнай увагі да сябе змяняецца на час асаблівай увагі да іншага, таму што радасцю нельга не дзяліцца з блізкімі. Але агледзеўшыся, хрысціянін з горыччу бачыць, як шмат болю вакол.

У першыя дні Пасхі вестка аб бязлітасным і бесчалавечным расстрэле ў Казанскай школе прымусіла ўсіх нас у чарговы раз здрыгануцца ад учынкаў, якія здзяйсняюцца людзьмі. Сапраўды д'ябальская ўсмешка скразіла ў гэтым жахлівым злачынстве. Забойцам апынуўся не тэрарыст ці найміт, а падлетак, унутраны стан якога не ўстрывожыў тых, хто знаходзіўся побач з ім да таго, як ён здзейсніў злачынства.

У большасці храмаў Рускай Царквы актыўна працуюць нядзельныя школы, нашы выхаванцы моляцца на службах, дапамагаюць у алтары, ездзяць у паломніцтвы. Але вось доступ святароў у свецкую школу па-ранейшаму закрыты. Чаму? Няўжо святар можа нечаму дрэннаму навучыць дзяцей? Мы не ў адказе за дзяцей, якіх да нас не падпускаюць. Але «за тых, каго мы прыручылі», мы нясем прамую адказнасць. І як важна нам, святарам, — епіскапам, настаяцелям храмаў, духаўнікам нядзельных школ — больш уважліва і глыбей углядацца ў нашых дзяцей, назіраць за рухамі сэрца кожнага з іх — тых, хто пераступае парог храма ў гэтым складаным узросце, калі знешняе, часам непрыкметнае ўздзеянне на душу падлетка становіцца залогам яго будучых учынкаў.

Які шлях абярэ падрастаючы чалавек, якімі каштоўнасцямі ён будзе кіравацца — шмат у чым залежыць ад нас, дарослых. Калі наша духоўная адукацыя — гэта не толькі сістэма ведаў, а шчырае і магутнае сведчанне аб Уваскрэслым Хрысце, то яна здольная сфарміраваць у маладым чалавеку ўнутраны імунітэт ад уздзеяння знешняга зла. Не праходзіць абыякава міма, чуць тых, хто знаходзіцца побач з намі, — гэта і азначае адказна, а не толькі на словах дзяліцца той самай радасцю, якую ніхто не зможа ў нас адабраць».

Змест нумара

Афіцыйная хроніка

  • Служэнні і сустрэчы Прадстаяцеля Рускай Царквы
  • Свяцейшы Патрыярх Кірыл пра пазіцыю Царквы па актуальных пытаннях сучаснасці
  • Епіскап Зеленаградскі Сава. Механізм Міжсаборнай прысутнасці дазваляе зразумець, што людзі думаюць на тую ці іншую тэму

Чалавек Царквы

  • Протаіерэй Валяр'ян Крэчатаў

Царкоўнае жыццё

  • Протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў. У гэтым свеце без подзвігу нічога добрага не зробіш

Царква і грамадства

  • Мікалай Георгіеў. Гуманітарны скарб. Царкоўны форум расставіў духоўна-сацыяльныя прыярытэты

Богаслужэбная літаратура

  • Іерэй Іаан Няфёдаў. Захаваць пераемнасць традыцыі богаслужэбнага кнігавыдання

Епархія

Алена Светлаева. Вялікдзень у Камбоджы

800-годдзе Аляксандра Неўскага

  • Статут ордэна дабравернага князя Аляксандра Неўскага
  • Епіскап Кранштацкі Назарый. 800-годдзе Аляксандра Неўскага — свята для ўсіх і для кожнага
  • Храмы ў гонар Аляксандра Неўскага ў Паволжы (карта-схема)
  • Аляксей Равуцкі. Аляксандра-Неўскі храм Іжэўска: святыня горада збройнікаў

Урокі стагоддзя

  • Протаіерэй Сергій Званароў. Вопыт царкоўнай дыскусіі аб Вышэйшым кіраванні Расійскай Царквы. Да 115-годдзя Перадсаборнай прысутнасці

Храмабудаўнік

  • Павел Канстанцінаў. Дапамога зверху. У Расіі стартуе праграма электронна-лічбавага апісання помнікаў царкоўнага дойлідства, якія гінуць

Экспертыза

  • Дзмітрый Анохін. Інтэрнэт-клірас. Дваццатка самых раскручаных і папулярных сеткавых нотных бібліятэк духоўнай музыкі: вартасці, недахопы і парады па іх карэктнаму прымяненню на практыцы

Музейны гід

  • Васіль Канстанцінаў. Велікодны падарунак аматарам мастацтва

Чытанне

  • Новыя кнігі Выдавецкага дома «Пазнанне»Новыя кнігі выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі

Вечная памяць

  • Протаіерэй Вячаслаў Перавезенцаў

Патрыярхія.ru / Сhurch.by