Выстаўка «Кветкі святой Лізавеце» пройдзе ў Бабруйску
08 кастрычніка 2017Духоўна-асветніцкі цэнтр у гонар святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы ў горадзе Бабруйску святкуе ў 2017 годзе сваё 10-годдзе. Да юбілейнай даты будзе прымеркавана выстава жывапісу «Кветкі святой Лізавеце». Выстава адкрыецца 15 кастрычніка ў Палацы мастацтваў горада Бабруйска ў 14:00.
Выстава адкрыецца 15 кастрычніка 2017 года ў Палацы мастацтваў горада Бабруйска ў 14:00.
Экспазіцыя фарміруецца на конкурснай аснове. Прыняць удзел у выставе можа любы ахвотны без абмежаванняў па ўзросце. Працы могуць быць выкананы ў любой тэхніцы, фармат — пераважна А3. Усе працы (з назвай, указаннем аўтара, узросту, школы або арганізацыі) трэба накіроўваць у Духоўна-асветніцкі цэнтр у гонар святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы на адрас: г. Бабруйск, вул. Чырвонаармейская, 65. Прыём работ — да 10 кастрычніка.
Удзельнікаў конкурсу чакаюць салодкія падарункі ад Апякунскага савета. Лепшыя працы Апякунскі савет адзначыць каштоўнымі падарункамі. Узнагароджанне адбудзецца ў 14:30.
У 15:00 усе жадаючыя запрашаюцца да прагляду музычнага спектакля «Белы Ангел», пастаўленага вучнямі нядзельнай школы.