Выстаўка фатаграфій і багаслоўскіх прац мітрапаліта Філарэта адкрылася ў Мінскай духоўнай акадэміі

16 снежня 2020

IMG_6925.JPG

У Мінскай духоўнай акадэміі адкрылася выстаўка «Сэрца мілуючае», прысвечаная жыццю і багаслоўскім працам Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Экспазіцыя прымеркавана да 85-гадовага юбілею, а таксама да 55-й гадавіны архіерэйскай хіратоніі ўладыкі Філарэта.

Аўтар юбілейнай экспазіцыі — магістр гістарычных навук Аксана Кнаус. Падтрымку ў стварэнні выставы аказаў прыход храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага на чале з настаяцелем, протаіерэем Мікалаем Коржычам.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў).

Перад адкрыццём мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі звярнуўся да прысутных.

— Ролю служэння ўладыкі Філарэта цяжка пераацаніць — адзначыў Патрыяршы Экзарх. — І наша задача — прадоўжыць ўсё тое добрае, чаму паклаў пачатак мітрапаліт Філарэт. Нават само найменне выставы заклікае нас — кожнага яе ўдзельніка, кожнага члена Царквы — прытрымлівацца гэтага прыкладу, і з любячым сэрцам здзяйсняць сваё служэнне.

Выстава адлюстроўвае найбольш характэрныя і важныя моманты жыцця і служэння ўладыкі. Юнацтва і навучанне ў Маскоўскай духоўнай семінарыі, послух у АЗЦС і служэння ў Беларусі — усё гэта адлюстравана ў «гаворачых» фота з архіваў мітрапаліта Філарэта. Многія фатаграфіі былі ўпершыню прадстаўлены публіцы менавіта сёння.

IMG_6963.JPG— Апостал Павел сведчыў пра сябе: «Для ўсіх я стаў усім, каб спасцí хаця б некато́рых. І гэта я раблю дзе́ля Ева́нгелля, каб стаць удзе́льнікам яго (1 Кар. 9:22-23)». Уладыка Філарэт захаваў гэтыя словы ў сваім сэрцы. Захаваў не толькі словам, але і справай. — адзначыла Аксана Кнаўс.

Важнай часткай экспазіцыі сталі прадстаўленыя багаслоўскія працы ўладыкі. Тут можна ўбачыць як раннія працы, так і сучасныя юбілейныя выданні. Усе жадаючыя мелі магчымасць паглядзець дакументальны фільм аб жыцці і служэнні Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.  

 

IMG_7114.JPG— Сёння мне задалі пытанне: «Што ж уладыка імкнуўся данесці ў сваіх працах і пропаведзях да простага чытача?» — распавядае Ілья Перчанка, загадчык бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі. — Праз усе яго працы праходзіць тэма любові да Бога і бліжняга, а таксама тэма служэння Белай Русі. Мы бачым гэта і ў саміх назвах выданняў. «Навучанне любові», «Шлях служэння», «На шляху праўды», «На скрыжалях сэрца» ... усюды прасочваецца тэма любові і самаадданага служэння беларускаму народу».

Выстаўка адкрыта для ўсіх жадаючых з 15 снежня да 31 студзеня. Наведаць яе можна па будніх днях з 9.00 да 19.00.


Анастасія Марчук

Фотарэпартаж