XIV гарадскі Велікодны фестываль праходзіць у Гомелі
20 красавіка 201718 красавіка 2017 года, у аўторак Светлай сядміцы, у Гомельскім гарадскім цэнтры культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё XIV гарадскога Велікоднага фестывалю.
Перад пачаткам мерапрыемства ў холе ўстановы разгарнулася выстава велікодных сувеніраў, а таксама тэматычных малюнкаў, падрыхтаваных навучэнцамі школ горада.
Канцэртную праграму адкрыў прывітальным словам епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. У сваёй прамове ўладыка адзначыў значнасць фестывалю ў жыцці вернікаў, яго дапамогу ў выхаванні падрастаючага пакалення. Архіпастыр павіншаваў усіх прысутных са светлым святам Пасхі і пажадаў Божай дапамогі і душэўнага спакою.
На сцэне выступілі лепшыя творчыя калектывы Гомеля.
Фестываль будзе доўжыцца да канца мая.
— Шматлікія азнаямленчыя, паломніцкія паездкі і экскурсіі да культурна-гістарычных помнікаў і праваслаўных святыняў Гомеля і вобласці, цыклы кніжна-ілюстрацыйных выстаў у бібліятэках, дабрачынныя акцыі, сустрэчы духавенства з моладдзю, адкрыццё тэматычных куткоў, разнастайныя майстар-класы, трэнінгі і семінары — усе гэта толькі малая частка запланаваных мерапрыемстваў. Гэта будзе свята Веры і Душы, у якім зможа прыняць удзел любы ахвотны, — абяцаюць арганізатары фестывалю.