Прэмія «За духоўнае адраджэнне» прысуджана калектыву аўтараў за аднаўленне беларускай святыні — Тураўскага крыжа XII-XIII стагоддзяў
31 снежня 2020Прэмія «За духоўнае адраджэнне» прысуджана калектыву аўтараў за аднаўленне беларускай святыні — Тураўскага крыжа XII-XIII стагоддзяў. Указ аб гэтым падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У складзе аўтарскага калектыву — член Беларускага саюза мастакоў Алена Андрушчанка, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва — начальнік упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы Марыя Нецвятаева і дырэктар ТДА «Залаты платан» Алег Ермаловіч.
Нагадаем, што аднаўленне Тураўскага крыжа XII-XIII стагоддзяў вялося сумеснымі намаганнямі на працягу трох гадоў. Вынікам гэтай працы стаў выраб двух асобнікаў крыжа. Адзін прызначаны для богаслужэбнага выкарыстання ў Беларускай Праваслаўнай Царкве, другі — для экспанавання ў Нацыянальнай акадэміі навук.
Тураўскі крыж быў адноўлены па ўзоры ўздзвізальных (напрастольных) крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў. Да іх жа адносіцца яшчэ адна вядомая беларуская святыня — крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай.