Заяўкі на ўдзел у Міжнародных XXVII Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях прымаюцца да 10 мая 2021 года
21 красавіка 202118-19 мая 2021 года ў горадзе Мінску адбудуцца Міжнародныя XXVII Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Духоўнае значэнне служэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў кантэксце гісторыі», прымеркаваныя да 800-годдзя з дня нараджэння святога Аляксандра Неўскага. Заяўкі на ўдзел у чытаннях прымаюцца да 10 мая 2021 года.
Міжнародны форум адбудзецца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Арганізатары чытанняў — Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут тэалогіі БДУ пры ўдзеле зацікаўленых устаноў адукацыі.
Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні ўключаны ў праграму супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2020-2025 гады.
Канферэнцыя аб'ядноўвае спецыялістаў і навукоўцаў з краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне багаслоўя, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства. На працягу больш за дваццаць пяць гадоў форум стаў унікальнай пляцоўкай для абмеркавання навуковых пошукаў у сферы гуманітарных ведаў, абмеркавання праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння для сучаснага свету.
Інфармацыйны ліст аб правядзенні XXVII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў