Намеснік міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі наведаў гомельскі кафедральны сабор
23 верасня 2018У рамках свайго візіту ў Рэспубліку Беларусь 21 верасня намеснік міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі Аляксей Маісееў наведаў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор у горадзе Гомелі.
Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан распавёў Аляксею Уладзіміравічу аб праваслаўных традыцыях Гомельшчыны, сацыяльнай і дабрачыннай рабоце, якая праводзіцца ў Гомельскай епархіі, а таксама правёў для гасцей экскурсію па храмавым комплексе і азнаёміў са святынямі сабора.