Загадчыку кафедры апалагетыкі МінДА прысуджана вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук

28 лютага 2017

top.jpg

22 лютага 2017 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім было зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук Уладзіміру Аляксандравічу Марціновічу, загадчыку кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, доктару тэалогіі Венскага універсітэта.

Дысертацыя абаронена на тэму «Новыя рэлігійныя рухі ў Беларусі: гісторыка-сацыялагічны аспект» па спецыяльнасці 22.00.01 — тэорыя, метадалогія і гісторыя сацыялогіі. Навуковы кіраўнік — Аляксандр Мікалаевіч Данілаў, доктар сацыялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, загадчык кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Афіцыйныя апаненты: Яўген Міхайлавіч Бабосаў, доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі», і Мікалай Лявонцьевіч Мыслівец, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, намеснік дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы». Апаніруючая арганізацыя — УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова». Абарона адбылася 7 снежня 2016 года на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.03 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Старшыня савета па абароне — Давід Генрыхавіч Ротман, доктар сацыялагічных навук, прафесар, дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ.

МінДА / Church.by