У Мінскай духоўнай семінарыі завяршылася праца іканапіснага курса

23 жніўня 2021

670-34.jpg

З 10 па 22 жніўня 2021 года ў сценах Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню рэктара протаіерэя Віктара Васілевіча прайшлі заняткі іканапіснага курсу базавага ўзроўню.

Курс правяла выкладчык іканапісання Мінскай духоўнай семінарыі Вольга Анатольеўна Раеўская. Дванаццаць удзельнікаў прыбылі з Мінска, Віцебска, Пінска, Барысава і Магілёва; акрамя таго, нягледзячы на складанасці праезду і сталы ўзрост прыбыла ўдзельніца з Масквы.

Асноўнай тэматыкай курсу стала напісанне абраза Спаса Нерукатворнага. Для адных гэта быў першы вопыт дотыку да майстэрства іканапісца, для іншых — засваенне новых тэхніка-тэхналагічных мастацкіх прыёмаў асабістага пісьма натуральнымі пігментамі на яечнай эмульсіі, паколькі многія ўдзельнікі курсу апынуліся выкладчыкамі мастацкіх навучальных устаноў.

За два тыдні заняткаў госці мелі магчымасць дакрануцца да паўсядзённага жыцця семінарыі, наведваючы ранішнія і вячэрнія малітвы ў семінарскім храме сумесна са студэнтамі, трапезы і набажэнствы.

Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі правядзенне чарговага падобнага курсу запланавана на перыяд з 3 па 9 студзеня 2022 года.

МінДС/Church.by