Завяршыўся анлайн-семінар «Прадвянчальная катэхізацыя ў царкоўна-пастырскім служэнні»

15 студзеня 2021

top.jpg

11 студзеня завяршыў працу анлайн-семінар «Прадвянчальная катэхізацыя ў царкоўна-пастырскім служэнні», які адбыўся на базе Астравецкай благачынніцкай акругі Лідскай епархіі.

Арганізатарамі анлайн-семінара выступілі Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі сумесна з Сінадальнай камісіяй па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.

Мадэратаратарамі мерапрыемства выступілі:

  • святар Дзімітрый Ворса-настаяцель прыхода храма Святога свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска ў г. Мінску, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі;
  • святар Павел Сярдзюк - настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў г. Мінску, старшыня Сінадальнай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства;
  • святар Георгій Савіцкі - настаяцель прыхода храма святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла г. Астравец, благачынны Астравецкай благачынніцкай акругі Лідскай епархіі, старшыня камісіі па кананізацыі святых Лідскай епархіі.

Семінар быў праведзены пры дапамозе канферэнцыі Zoom. Мэтай семінара з'яўляецца разгляд і распаўсюджванне найбольш эфектыўнага, устоянага вопыту прадвянчальнай катэхізацыі і механізмаў яе арганізацыі на ўзроўні прыхода. Былі разгледжаны прыклады катэхізічных гутарак перад Таінствам шлюбу. Праца сямейных і забаўляльных цэнтраў, якія рэалізуюць розныя катэхізічныя праграмы для моладзі і дарослых, і механізмы стварэння парафіяльных кансультатыўных служб.

Church.by