Жыровіцкі манастыр наведаў пасол Расійскай Федэрацыі
14 студзеня 2019Мінскую духоўную семінарыю і Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Віктаравіч Бабіч.
Госця сустрэлі і правялі для яго экскурсію іерэй Аляксандр Сняжко і Р. Дз. Сабіла. Таксама Міхаіл Віктаравіч сустрэўся і пагутарыў з рэктарам семінарыі архіепіскапам Навагрудскім і Слонімскім Гурыем.
Па заканчэнні экскурсіі і сустрэчы з рэктарам кіраўніка расійскай дыпламатычнай місіі павіншавалі выхаванцы нядзельнай школы пры Мінскай духоўнай семінарыі, выканаўшы калядныя спевы пад кіраваннем М. А. Сняжко.
Рабяты ў памяць пра візіт у семінарыю і святую мясціну падарылі Міхаілу Віктаравічу сувенір, зроблены сваімі рукамі.
Пасол Расійскай Федэрацыі пагутарыў з навучэнцамі нядзельнай школы, павіншаваўшы іх, а таксама паабяцаў даслаць у дар школе свой падарунак.