Звання «Чалавек года Міншчыны» за 2018 год удастоены епіскап Маладзечанскі Павел
22 студзеня 201918 студзеня 2019 года ў Палацы культуры горада Маладзечна прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. На мерапрыемстве адбылася цырымонія ўзнагароджання ганаровым званнем «Чалавек года Міншчыны» за 2018 год.
У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Віншуючы тых, хто стаў «Чалавекам года Міншчыны», Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што кожны з намінантаў унёс уклад у развіццё сталічнага рэгіёну.
Ганаровае званне прысвоена 28 прадстаўнікам вобласці. У намінацыі «Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, моладзевая і інфармацыйная палітыка» лаўрэатам прэміі стаў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Па выніках працы за 2018 год выбраны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты ў намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва», «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь», «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)» «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абараназдольнасці».
Ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны» прысуджаецца штогод на конкурснай аснове. На яго атрыманне могуць прэтэндаваць людзі, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй, якія далі значны эканамічны эфект або палепшылі арганізацыю працы, абслугоўванне насельніцтва, у распрацоўку і асваенне тэхналогій, вытворчасць новых відаў прадукцыі, якія маюць важнае народна-гаспадарчае значэнне. Пры вызначэнні прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ўлічваюцца прафесійныя і маральныя якасці, значнасць, актуальнасць, эфектыўнасць вынікаў дзейнасці.