Навігатар: Арганізацыі
  • Сінадальная камісія па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства


  • Камісія па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы


  • Сінадальныя аддзелы і камісіі


    У цяперашні час у структуры Беларускага Экзархату дзейнічаюць 19 Сінадальных аддзелаў і камісій.

  • Упраўленне спраў Мінскай Экзархіі


    Створана згодна з рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 1 красавіка 2009 года для цэнтралізаванай каардынацыі жыцця і дзейнасці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы

  • Мінская духоўная акадэмія


    Мінская духоўная акадэмія (МінДА) з'яўляецца адукацыйным, навукова-багаслоўскім і даследчым цэнтрам, які ажыццяўляе падрыхтоўку свяшчэннаслужыцеляў, выкладчыкаў царкоўных вучэбных устаноў і іншых спецыялістаў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ў галіне праваслаўнага багаслоўя..

  • Мінская духоўная семінарыя


    Мінская духоўная семінарыя імя Усяленскіх настаўнікаў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Златавуста з'яўляецца вышэйшай навучальнай установай Беларускай Праваслаўнай Царквы, заснаванай з мэтай падрыхтоўкі свяшчэннаслужыцеляў, багасловаў, педагогаў, іншых царкоўных працаўнікоў для служэння на прыходах, у епархіяльных і сінадальных установах, духоўных навучальных установах, замежных прадстаўніцтвах і іншых царкоўных і свецкіх арганізацыях.

  • Віцебская духоўная семінарыя


    Віцебская духоўная семінарыя імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія з'яўляецца вышэйшай багаслоўскай навучальнай установай Беларускай Праваслаўнай Царквы, утворанай з мэтай падрыхтоўкі свяшчэннаслужыцеляў, багасловаў, педагогаў, іншых царкоўных работнікаў для служэння на прыходах, у епархіяльных і Сінадальных установах, духоўных навучальных установах, замежных прадстаўніцтвах і іншых царкоўных і свецкіх арганізацыях.

  • Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта


    Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з'яўляецца правапераемнікам факультэта тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла, які быў утвораны 1 кастрычніка 1993 года ў недзяржаўным Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (г. Мінск). Дэканам факультэта з моманта яго стварэння з'яўляўся Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

  • Мінскае духоўнае вучылішча


    Мінскае духоўнае вучылішча – трохгадовая духоўная навучальная ўстанова з 30-гадовай гісторыяй, ажыццяўляючая падрыхтоўку рэгентаў, пеўчых, устаўшчыкоў, псаломшчыкаў, катэхізатараў і званароў.

  • Слонімскае духоўнае вучылішча


    Адкрыта ў сакавіку 1999 года на месцы вайсковай часці. Вучэбны корпус размясцілі ў былой казарме. Недалёка ад яе пабудавалі інтэрнат для навучэнцаў. У кастрычніку гэтага ж года тут была асвячоная дамовая царква ў гонар Аляксандра Неўскага. У 2003 годзе на тэрыторыі вучылішча быў заснаваны Свята-Благавешчанскі жаночы манастыр. Тут таксама вядзецца будаўніцтва храма ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

  • Школа званароў


    Школа званароў Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення адкрыта 26.01.2000 года па благаславанні Яго Высокапраасвяшчэнства, Высокапраасвяшчэннага ФІЛАРЭТА, Мітрапаліта Мінскага і Слукага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі для адраджэння традыцый праваслаўнага кананічнага звону. Пастановай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 3 верасня 2012 года (журнал №163) перайменавана ў Школу званароў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

  • Выдавецкі Савет Беларускай Праваслаўнай Царквы


    Утвораны 4 чэрвеня 2010 года (журнал Сінода БПЦ № 120).

  • Арганізацыі