На свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў Ільянскай школе прайшла сярэднявечная вечарына

09 апреля 2016

top.jpg8 красавіка ў Ільянскай школе імя Адама Грымаця на Вілейшчыне адбылося свята — сюды завіталі гурт “Літы талер” і прадстаўнікі рыцарскага клуба.

Выхаванцы школы пачулі, як гучаць традыцыйныя музычныя інструменты, а таксама змаглі ўбачыць сярэднявечны бой і паслухаць аповед аб ваенных звычаях рыцарскіх часоў.IMG_20160408_141253.jpg

У гэты дзень гасцямі школы сталі благачынны Ільянскай акругі Маладзечанскай епархіі протаіерэй Віктар Нікончык і настаяцель храма Сабору Беларускіх святых у вёсцы Любань (Даўгінаўскае благачынне) протаіерэй Ігар Дражын. Святары правялі гутарку аб свяце Благавешчання Прасвятой Багародзіцы.  

Напрыканцы, згодна са старадаўняй традыцыяй, удзельнікі і госці свята выпусцілі ў неба галубоў.

Дарэчы, Ільянскай школе імя Адама Грымаця ўжо больш за 150 гадоў. Сярод адметнасцей гэтай навучальнай установы — краязнаўчы ўхіл.

Church.by