У Мінскай духоўнай семінарыі прайшло пасяджэнне Каардынацыйнай рады па супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой
17 лістапада 202217 лістапада 2022 года ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшло пасяджэнне Каардынацыйнай рады па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой на тэму «Эфектыўныя практыкі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі».
У мерапрыемстве, якое ўзначалілі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, прынялі ўдзел члены Каардынацыйнай рады; намеснікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць пытанні адукацыі; работнікі структурных падраздзяленняў апарату Міністэрства адукацыі; кіраўнікі і супрацоўнікі падпарадкаваных Міністэрству адукацыі арганізацый; кіраўнікі ўстаноў адукацыі і кіраўнікі рэгіянальных рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў Гродзенскай вобласці; прарэктары, якія забяспечваюць арганізацыю выхаваўчай і ідэалагічнай работы ўстаноў вышэйшай адукацыі; кіраўнікі і педагогі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія ажыццяўляюць супрацоўніцтва з установамі адукацыі.
Ля святой брамы Жыровіцкай абіцелі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца сустракалі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Жыровіцкага стаўрапігіяльнага Успенскага манастыра і ўдзельнікі нарады. Пасля ўскладання кветак да помніка прападобнамучаніку Серафіму, архімандрыту Жыровіцкаму, у Мікольскім храме абіцелі прысутныя пакланіліся цудатворнай Жыровіцкай іконе Божай Маці і здзейснілі кароткую малітву.
Ім таксама была прапанавана экскурсія па Жыровіцкаму манастыру і Мінскай духоўнай семінарыі.
Пленарнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады, якое праходзіла ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі, узначалілі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь. У склад прэзідыума пасяджэння ўвайшлі архіепіскап Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай працы і моладзевай палітыкі Тамільчык Эдуард Валянцінавіч.
Па благаславенню ўладыкі Экзарха старшыня Выдавецкай рады БПЦ іерэй Алег Кунцэвіч прадставіў сходу факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля - унікальнага помніка праваслаўнай царкоўнай кніжнасці Беларускіх зямель XVI стагоддзя. Затым выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі протадыякан Павел Бубноў у сваім выступленні распавёў пра гісторыю стварэння і выкарыстання Жыровіцкага Евангелля ў кантэксце гісторыі Праваслаўнай Царквы на Беларускіх землях.
Па завяршэнні прэзентацыі Мітрапаліт Веніямін паднёс у дар Міністэрству адукацыі асобнік факсімільнага выдання Жыровіцкага Евангелля і том, прысвечаны навуковым даследаванням помніка. Такія ж камплекты выданняў уладыка Экзарх паднёс у дар Жыровіцкаму манастыру ў асобе намесніка манастыра архіепіскапа Гурыя і Мінскай духоўнай семінарыі ў асобе рэктара протаіерэя Віктара Васілевіча.
Пасля прывітальных слоў сустаршыняў Каардынацыйнай рады пасяджэнне працягнулася ў рамках пяці тэматычных секцый:
- «Новыя падыходы да арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі»,
- «Духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»,
- «Эфектыўныя практыкі супрацоўніцтва па фарміраванню духоўна-маральных каштоўнасцяў у дзяцей і моладзі ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі»,
- «Узаемадзеянне ўстаноў вышэйшай адукацыі з Беларускай Праваслаўнай Царквой: сучасныя формы работы, практыка рэалізацыі сумесных праектаў»,
- «Праваслаўнае краязнаўства як важны аспект духоўна-маральнага фарміравання асобы».
На секцыях быў прадстаўлены лепшы вопыт і перспектыўныя практыкі арганізацыі духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі.
Падчас працы секцый прайшла сустрэча Міністра адукацыі з выкладчыкамі і студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі. Андрэй Іванавіч коратка расказаў аб сучасных тэндэнцыях развіцця сістэмы адукацыі ў Рэспублікцы Беларусь, агучыў ключавую статыстыку, а затым адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў і выкладчыкаў семінарыі.
Па заканчэнні работы секцый удзельнікі форуму зноў сабраліся ў актавай зале, дзе па запрашэнні Андрэя Іванца мадэратары секцый прадставілі асноўныя вынікі працы, а таксама абагульненыя прапановы па развіцці супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сферы духоўна-маральнага выхавання. Затым Міністр адукацыі адказаў на пытанні прысутных і перадаў слова Мітрапаліту Веніяміну для архіпастырскага пажадання ўдзельнікам. Уладыка Экзарх падвёў вынікі работы пасяджэння, акрэсліў перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва і пажадаў поспехаў усім працаўнікам на ніве супрацоўніцтва Царквы і ўстаноў адукацыі.
У памяць аб мерапрыемстве ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі было зроблена агульнае фота.