-
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў педагогаў з Днём настаўніка
03 кастрычніка 2021Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў педагогаў з Днём настаўніка, які адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю кастрычніка.
падрабязна » -
03 кастрычніка 2021
2 кастрычніка 2021 года па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя клірыкі Навагрудскага і Карэліцкага благачынняў, а таксама паломнікі, якія прыбылі з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай епархій, здзейснілі хрэсны ход на «Навагрудскую Галгофу — да месца мучаніцкага скону протаіерэя Мікалая Нядзвецкага, па-зверску забітага савецкімі актывістамі ў Сянежынскім лесе ў 1939 годзе.
падрабязна » -
02 кастрычніка 2021
2 кастрычніка 2021 года, напярэдадні Нядзелі 15-й пасля Пяцідзесятніцы, па Уздзвіжанні, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Благавешчанскім храме Лядзенскага мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
падрабязна » -
У горадзе Мінску адкрыўся штогадовы праваслаўны фестываль «Радасць»
02 кастрычніка 2021Фестываль «Радасць» — гэта магчымасць асабіста пагутарыць з людзьмі самых розных прафесій і захапленняў, якіх аб'ядноўвае вера. Тут кажуць пра тое, што хвалюе кожнага. Тэмы сустрэч і гутарак закранаюць пытанні, актуальныя для бацькоў і дзяцей, моладзі і старэйшага пакалення, людзей розных прафесій. Сярод гасцей «Радасці» будуць святары, манахіні, урачы, псіхолагі, мастакі, педагогі. У рамках фестывалю будзе працаваць вялікая выстава-кірмаш, дзе свае вырабы прадставяць манастыры, храмы і рамеснікі з васьмі краін. Тут можна будзе ўбачыць і набыць іконы з каменя і рэдкія кнігі, падарункі і сувеніры, вопратку і экалагічныя прадукты і многае іншае.
падрабязна » -
02 кастрычніка 2021
2 кастрычніка 2021 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Пярэжыр Пухавіцкага раёна, а затым узначаліў у ім Бажэственную літургію.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў працу чарговага пасяджэння Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі
01 кастрычніка 20211 кастрычніка 2021 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Каталог бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі цяпер даступны ў сетцы Інтэрнэт
01 кастрычніка 2021З 1 кастрычніка 2021 года бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі прапануе карыстальнікам новы праект — у сетцы Інтэрнэт пачаў працу электронны каталог друкаваных выданняў, якія захоўваюцца ў фондзе.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін наведаў Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер [+відэа]
01 кастрычніка 20211 кастрычніка 2021 года, у дзень святкавання іконы Божай Маці «Ацаляльніца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» ў Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры.
падрабязна » -
01 кастрычніка 2021
1 кастрычніка 2021 года, у дзень святкавання іконы Божай Маці «Ацаліцелька», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма здзейсніў Бажэственную літургію ў аднайменным храме горада Бабруйска.
падрабязна » -
1 кастрычніка 2021 года пачынае працу тэлефонная «Лінія веры» Беларускай Праваслаўнай Царквы
01 кастрычніка 2021Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы ініцыіруе праект «Лінія веры».
падрабязна » -
30 верасня 2021
У інтэрв'ю вядучым протаіерэй Кірыл Шолкаў распавёў пра тое, з чаго пачынаўся яго шлях да Бога, як ён прыйшоў да рашэння стаць святаром, пра сваё служэнне і акармленне людзей, якія сутыкнуліся з анкалагічнымі захворваннямі, аб прыходзе ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» і будаўніцтве храма, а таксама асаблівасцях парафіяльнага жыцця.
падрабязна » -
30 верасня 2021
Створаная да свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга рукатворная прыгажосць — у рэпартажы фатографа Вольгі Вячорка.
падрабязна » -
30 верасня 2021
30 верасня 2021 года, у дзень памяці Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў прастольную ўрачыстасць у аднайменным храме вёскі Азярцо Мінскага раёна.
падрабязна » -
Выйшаў з друку дзявяты нумар «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» за 2021 год
30 верасня 2021«Царква не можа толькі нагадваць пра мінулае. Памяць святых — магчымасць прыгледзецца праз прызму іх подзвігу ў тое, што адбываецца ў Царкве тут і цяпер. І ў гэтым сэнсе памяць святога Аляксандра Неўскага дапамагае нам усвядоміць, наколькі цяперашняя крызісная сітуацыя ў сусветным Праваслаўі патрабуе той жа рашучасці ў справе абароны веры, якая была ўласцівая юнаму князю Аляксандру», — гаворыцца ў звароце да чытачоў мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.
падрабязна » -
29 верасня 2021
У нарадзе прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч, свяшчэннаслужыцелі Беларускага Экзархату, прадстаўнікі міністэрства і ўстаноў аховы здароўя.
падрабязна »