-
23 верасня 2021
Дэлегацыя моладзі Полацкай епархіі прыняла ўдзел у другім этапе міжнароднага праекта «Расія і Беларусь — дыялог без граніц» — моладзевым злёце «Наша будучыня» ў г. Судагда Уладзімірскай вобласці.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы
23 верасня 202123-24 верасня 2021 года ў Троннай зале Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
23 верасня 2021
Памятаючы пра неабходнасць малітвы і пакаяння, якія асабліва важныя ў часы выпрабаванняў, будзем разважлівыя ў сваім штодзённым жыцці і ўважлівыя да людзей, якія нас атачаюць. Цвёрда веруючы ва ўсёмагутную дапамогу Божую, будзем памятаць і аб адказнасці, якая ляжыць на нас перад Богам не толькі за сябе, але і за нашых блізкіх.
падрабязна » -
22 верасня 2021
У ходзе круглага стала «Умацаванне сямейных каштоўнасцяў у інфармацыйнай прасторы. Вопыт экспертнай ацэнкі» Наталля Ярашэвіч адзначыла, што велізарную ролю ў выхаванні пакаленняў адыгрывае інфармацыйная прастора, якой сучасны чалавек агорнуты з усіх бакоў. Пры гэтым пераважная доля кантэнту, асабліва ў сетцы Інтэрнэт, у сваёй аснове мае дэструктыўны пасыл і зусім не накіраваны на транслираванне святасці мацярынства, бацькоўства і дзяцінства.
падрабязна » -
22 верасня 2021
У ходзе круглага стала «Умацаванне сямейных каштоўнасцяў у інфармацыйнай прасторы. Вопыт экспертнай ацэнкі» старшыня Сінадальнага аддзела па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства БПЦ выказаў меркаванне, што для паляпшэння работы па прасоўванні сямейных каштоўнасцяў у медыяпрасторы патрэбна агульная праграма дзеянняў дзяржавы, Царквы і грамадскіх арганізацый.
падрабязна » -
22 верасня 2021
22 верасня 2021 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол на тэму: «Умацаванне сямейных каштоўнасцяў у інфармацыйнай прасторы. Вопыт экспертнай ацэнкі».
падрабязна » -
У Тураве адсвяткавалі традыцыйны «Дзень вянчання на святой Тураўскай зямлі»
21 верасня 2021Чатыры шлюбныя пары вырашылі ў гэты дзень спалучыцца царкоўным шлюбам у кафедральным саборы старажытнага горада Турава. Таінства здзейсніў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
падрабязна » -
21 верасня 2021
У свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній саслужыў прадстаяцелю Рускай Царквы за Літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве.
падрабязна » -
21 верасня 2021
21 верасня 2021 года, у свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў прастольную ўрачыстасць у аднайменным храме вёскі Тарасава Мінскага раёна.
падрабязна » -
21 верасня 2021
Нараджэннем Божай Маці пачалося пераадоленне таго падзелу, які існаваў паміж Богам і чалавекам з моманту грэхападзення. Гэта стала магчымым таму, што Дзева Марыя даверыла сябе Богу і прысвяціла сваё жыццё выкананню Яго волі. За чысціню, пакору і лагоднае служэнне Богу Царква называе Яе пачэснейшай за херувімаў і слаўнейшай без параўнання за серафімаў, а абразы Багародзіцы асвячаюць кожны храм і кожны дом праваслаўнага хрысціяніна.
падрабязна » -
21 верасня 2021
20 верасня 2021 года, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў храме велікамучаніцы Ірыны Патрыяршага падвор'я ў Пакроўскім горада Масквы, дзе размяшчаецца Прадстаўніцтва Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
20 верасня 2021
20 верасня 2021 года, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя здзейсніў усяночнае трыванне ў Гродзенскім Багародзічным стаўрапагіяльным жаночым манастыры.
падрабязна » -
У Брэсцкай епархіі адбыўся VIII моладзевы Афанасьеўскі велапрабег
20 верасня 2021Калона веласіпедыстаў пачала свой рух 18 верасня пасля заканчэння Бажэственнай літургіі ў Свята-Афанасьеўскім мужчынскім манастыры ў горадзе Брэсце і на працягу двух дзён пераадолела шлях даўжынёй у 150 км.
падрабязна » -
20 верасня 2021
Протаіерэй Ігар Карасцялёў распавядае ў перадачы аб сваёй маладосці, калі ён пачаў захапляцца заходняй музычнай культурай, пасля чаго стварыў своё рок-гурт; аб правідэнцыяльных сустрэчах, якія адбыліся з ім, а таксама аб цудоўным знаёмстве з айцом Іаанам Красцьянкіным, словы якога паўплывалі на ўсё яго жыццё.
падрабязна » -
20 верасня 2021
Сустрэчу арганізуе брацтва ў гонар апостала Іаана Багаслова.
падрабязна »