Абвешчаны творчы сямейны конкурс «Калядныя канікулы разам» [+ВІДЭА]

26 снежня 2021

top.jpgУ чаканні усімі любімага дня Ражджаства Хрыстова Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» запрашаюць прыняць удзел у сямейным конкурсе і пачаць ствараць святочную атмасферу ўжо цяпер.

Што для гэтага трэба?

Крок 1

Уступіць у суполку «Рождественские каникулы вместе» ў мэсэнджары Вайбер. Для гэтага неабходна адправіць запыт са эматыконам на нумар тэлефона + 375293851609 або перайсці па спасылцы.

На працягу 14 дзён калядных канікул кожны вечар арганізатары будуць аб'яўляць творчае заданне, якое трэба будзе выканаць на працягу наступнага дня.

Заданні чакаюцца самыя разнастайныя — малюнкі, вырабы, выпечка, калядкі, удзел усёй сям'і ў чытанні ўрыўка з Евангелля аб Нараджэнні Хрыстовым і многае іншае.

Крок 2

Выкананае заданне неабходна сфатаграфаваць або запісаць на відэа і даслаць арганізатарам конкурсу праз Viber на нумар тэлефона +375293851609.

Лепшыя працы ў гэты ж дзень будуць размешчаны ў створанай для конкурсу суполцы Viber.

Увага! Конкурс стартуе 26 снежня ў 20.00.

Самыя творчыя і актыўныя на працягу ўсяго конкурсу ўдзельнікі (40 сем'яў) будуць запрошаны 15 студзеня на святочны канцэрт, уручэнне дыпломаў і падарункаў, а таксама экскурсію ў Свята-Лізавецінскі манастыр горада Мінска. Найбольш старанныя ўдзельнікі конкурсу атрымаюць падарункі па пошце (200 сем'яў). Удзельнікі супольнасці штодня змогуць галасаваць за лепшых канкурсантаў дня, якія таксама не застануцца без прызоў.

926.jpg

Далучайцеся да перадсвяточнага сямейнага марафона, а таксама запрашайце прыняць у ім удзел сваіх сяброў і блізкіх!

Сhurch.by