13-15 кастрычніка адбудзецца Першасвяціцельскі візіт Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў Рэспубліку Беларусь
08 кастрычніка 2018З 13 па 15 кастрычніка Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл правядзе Першасвяціцельскі візіт у межы Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У рамках візіту Свяцейшы ўладыка ўзначаліць богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
14 кастрычніка, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніць чын вялікага асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску і ўзначаліць Бажэственную літургію ў новаасвячаным храме.
15 кастрычніка ў Мінску пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Кірыла адбудзецца пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Акрэдытацыя на асвятленне візіта ў СМІ >>
! Плануецца, што 13 кастрычніка, пасля сустрэчы Першасвяціцеля ў аэрапорце ў 16:00, адбудзецца падыход Свяцейшага Патрыярха Кірыла да прэсы.
! Акрэдытацыю на асвятленне сустрэчы Прадстаяцеля Рускай Царквы і членаў Свяшчэннага Сінода з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам праводзіць прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
! 15 кастрычніка па выніках пасяджэння Свяшчэннага Сінода адбудзецца брыфінг. Чакаецца, што на пытанні журналістаў адкажа старшыня Сінадальнага аддзела Маскоўскага Патрыярхату па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Уладзімір Рамановіч Лягойда. Збор прадстаўнікоў СМІ ў 15:00.