14 ліпеня адбудуцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да 40-й гадавіны ўстанаўлення святкавання ў гонар Сабора Беларускіх святых

13 ліпеня 2024

top.jpg

14 ліпеня 2024 года, у Нядзелю 3-ю па Пяцідзесятніцы, усіх святых, якія ў зямлі Беларускай праславіліся, у храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы адбудуцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да 40-й гадавіны ўстанаўлення святкавання ў гонар Сабора Беларускіх святых. Трансляцыя святочнага набажэнства са Свята-Духава кафедральнага сабора будзе весціся на YouTube канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Гэтая дата з'явілася ў царкоўным календары па ініцыятыве першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) і па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Пімена. Першае богаслужэнне ў гонар Сабора святых, якія дагадзілі Богу ў розныя часы тысячагадовай гісторыі Праваслаўя на Беларускай зямлі і праслаўленых Царквой у ліку свяціцеляў, мучанікаў, прападобных, дабраверных і праведных, адбылося ў 1984 годзе, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы. Першапачаткова ў сабор было ўключана 13 угоднікаў Божых. У наступныя дзесяцігоддзі іх спіс паступова павялічваўся. Цяпер ён налічвае каля 80 імёнаў.

Больш падрабязна пра гісторыю ўстанаўлення свята і тое, як папаўняўся пералік з імёнамі святых, можна даведацца з артыкула кандыдата багаслоўя, сакратара Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэя Аляксандра Лапушанскага, які апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы ў раздзеле «Публікацыі» па спасылцы.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok