15-годдзе Саюза беларусаў Латвіі
28 кастрычніка 201827 кастрычніка 2018 года Саюз беларусаў Латвіі святкаваў сваё 15-годдзе. З нагоды юбілею ў зале Зіедоніса Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся святочны канцэрт, на якім прысутнічалі пасол Рэспублікі Беларусь у Латвіі Васіль Міхайлавіч Марковіч і шматлікія ганаровыя госці.
Па благаславенню Яго Высокапраасвяшчэнства, Высокапраасвяшчэннейшага Аляксандра, мітрапаліта Рыжскага і ўсяе Латвіі кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Сінода Латвiйскай Праваслаўнай Царувы протаіерэй Алег Пялевін павіншаваў старшыню Саюза беларусаў Латвіі Валянціну Аляксандраўну Піскунову са знамянальным юбілеем беларускай грамады, перадаўшы ёй і членам Таварыства архіпастырскае благаславенне Прадстаяцеля Латвійскай Праваслаўнай Царквы.