16-17 кастрычніка ў Мінску адбудзецца праваслаўная кніжная выстаўка-форум «Радасць Слова»
15 кастрычніка 201916-17 кастрычніка 2019 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Доме Масквы ў горадзе Мінску (вул. Камуністычная, 86) будзе праходзіць праваслаўная кніжная выстава-форум «Радасць Слова». Гэта асветніцкі праект Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы, які па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла рэалізуецца больш за восем гадоў у розных краінах.
Арганізатары выставы: Беларуская Праваслаўная Царква, Выдавецкі савет Рускай Праваслаўнай Царквы, Дом Масквы ў горадзе Мінску, пры падтрымцы пасольства Расійскай Федэрацыі.
Правядзенне выставы-форуму заклікана садзейнічаць духоўна-маральнай асвеце, умацаванню духоўных традыцый і папулярызацыі праваслаўнай літаратуры ў грамадстве.
Урачыстае адкрыццё выставы-форуму «Радасць Слова» 16 кастрычніка ўзначаляць: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У рамках выставы-форуму будзе прадстаўлена шырокая экспазіцыя літаратуры, якая выпускаецца беларускімі і расійскімі праваслаўнымі выдавецтвамі. Плануецца правядзенне канферэнцыі на тэму «Подзвіг новамучанікаў», семінара, прысвечанага пытанням узаемадзеяння царкоўнай і дзяржаўнай бібліятэчных сістэм, сустрэч з праваслаўнымі пісьменнікамі і адкрыццё фотавыставы «Афон. 1000-годдзе прысутнасці рускага манаства на Святой Гары». У экспазіцыю ўключаны 52 фатаграфіі, зробленыя ў XIX-ХХІ стагоддзях праваслаўным навукоўцам і фатографам, правадзейным тайным саветнікам Пятром Севасцьянавым, манахамі Рускага на Афоне Свята-Панцеляіманава манастыра Ляонціем і Генадзем, пецярбургскімі фатографамі Аляксандрам Кітаевым і Станіславам Чабуткіным, а таксама фатографам Сяргеем Уласавым.
У мерапрыемствах выставы-форуму прымуць удзел беларускія праваслаўныя пісьменнікі і пісьменнікі-лаўрэаты Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.
Месца правядзення: Дом Масквы, вул. Камуністыная, 86. Рэжым працы выставы-форуму: 16-17 кастрычніка з 10: 00 да 19.00.
Уваход вольны
Цырымонія адкрыцця выставы-форуму адбудзецца 16 кастрычніка ў 12.00. Прадстаўнікі СМІ запрашаюцца да 11.00. Заяўкі на акрэдытацыю дасылаць на электронны адрас berdyuginaevgeniya@mail.ru.
Даведкі па тэлефонах: 80333496327 (Яўгенія Сяргееўна Бярдзюгіна), 80292704494, 80291854788 (Валянціна Аляксееўна Сцяпанава).
Даведка:
Мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент — архіерэй Рускай Праваслаўнай Царквы, старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы. Доктар гістарычных навук, прафесар Калужскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2003-2009 гадах — кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі і пастаянны член Свяшчэннага Сінода.