30-31 мая ў Мінску пройдуць юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
24 мая 2019
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла»
ДУА «Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»
Мінская духоўная акадэмія імя свц. Кірыла Тураўскага
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау
ДУА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»
30-31 мая 2019 года ў горадзе Мінску адбудуцца юбілейныя ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры».
Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца прадстаўнікі навуковай і культурнай грамадскасці, кіраўнікі адукацыйных устаноў, выкладчыкі, аспіранты і студэнты дзяржаўных і царкоўных устаноў адукацыі, прадстаўнікі духавенства. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Праблемнае поле і напрамкі працы чытанняў:
-
Духоўна-маральныя асновы беларускай культуры: спадчына святых Мяфодзія і Кірыла ў сучасным свеце
-
Асаблівасці перакладу Бібліі на нацыянальныя мовы
-
Тэндэнцыі і перспектывы развіцця біблеістыкі сёння
-
Руская Праваслаўная Царква і дзяржаўная ўлада ў XXI стагоддзі: праблемы і перспектывы дыялогу
-
Гісторыя Беларускай Праваслаўнай Царквы: недаследаваныя старонкі
-
Навука і багаслоўе: ад канфрантацыі да дыялогу
-
Сучаснае багаслоўе: шляхі развіцця
-
Міжканфесійны дыялог у прасторы навукі і культуры
-
Актуальныя праблемы рэлігіязнаўства ў XXI стагоддзі
-
Беларускае мастацтва сёння: традыцыі і сучаснасць
Мяркуемыя секцыі
Біблія ў жыцці грамадства
- Роля Бібліі ў гісторыі і культуры Беларусі.
- Праблемы перакладу Бібліі на нацыянальныя мовы.
- Рэцэпцыя біблейскіх тэкстаў у творах дзеячаў сусветнай культуры.
- Біблія — першакрыніца міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялогу.
- Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі.
Багаслоўе культуры
- Багаслоўскае вымярэнне культуры.
- Міжканфесійны дыялог: гісторыя і сучаснасць.
- Узаемадзеянне хрысціянскіх цэркваў у Беларусі: праблемы і шляхі вырашэння.
- Сучасныя праблемы праваслаўнага багаслоўя.
- Традыцыйныя рэлігійныя каштоўнасці і сучасная культура.
Культура этнаканфесійнага добрасуседства
- Чалавек у плюралістычным грамадстве.
- Умовы добрасуседскіх узаемаадносін.
- Этычная дабрадзейнасць у сучасным свеце.
- Прынцыпы верацярпімасці.
- На ростанях культур: дыялог ці маналог.
- Маральнасць і антрапалогія (чалавек на мяжы XXI стагоддзя: сустрэча з Богам).
- Рэлігія і пошукі сэнсу жыцця (сэнс жыцця і хрысціянская вера).
- Добрасуседства ва ўмовах канфлікту.
Актуальныя пытанні гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- Праваслаўе ў гісторыі і культуры Беларусі.
- Праблемы міжканфесійных адносін у гісторыі Беларусі.
- Кніжнасць і асвета ў Заходняй Русі ў старажытнарускі і літоўскі перыяды.
- Царкоўнае краязнаўства: праваслаўныя храмы і святыні.
- Крыжовы шлях Праваслаўнай Царквы ў Беларусі ў 20 стагоддзі.
- Гістарыяграфія царкоўнай гісторыі Беларусі: традыцыі і сучаснасць.
- Святыя Белай Русі.
Хрысціянскія каштоўнасці і фарміраванне сацыяльнай рыначнай гаспадаркі
- Гісторыя эканомікі і хрысціянскія каштоўнасці.
- Хрысціянскія прынцыпы арганізацыі эканомікі і сацыяльная рыначная гаспадарка.
- Хрысціянскае сацыяльнае вучэнне і канцэпцыі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.
- Хрысціянскія каштоўнасці і ўзаемасувязь парадкаў у сацыяльнай рыначнай гаспадарцы.
- Карпаратыўная культура і хрысціянскія каштоўнасці.
- Хрысціянскае разуменне пытанняў уласнасці і працоўных адносін.
- Гісторыя развіцця хрысціянскай сацыяльна-эканамічнай думкі.
- Сучасныя сацыяльна-эканамічныя праблемы ў святле хрысціянскага вучэння.
Хрысціянскія каштоўнасці ў сістэме адукацыі
- Свецкі характар адукацыі і перспектывы рэлігійнай асветы ў сучаснай школе.
- Метадычныя праблемы рэлігійнай асветы ў сучаснай сярэдняй школе.
- Рэлігійная асвета і праблема стабільнасці поліканфесійнага грамадства.
- Праваслаўныя каштоўнасці ў адукацыйным працэсе ў сучаснай школе.
- Месца тэалогіі ў свецкай адукацыйнай сістэме.
Удзел у XXIII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 5 мая 2019 года ўключна трэба запоўніць анлайн-форму па адрасе:
https://docs.google.com/forms/d/15Uv6UstjtZ32kS07gbzXRDubqlByGRn67wMmLQr1mTE/edit?usp=sharing
і прымацаваць тэкст выступлення з абавязковым указаннем тэматычнага кірунку або іншага мерапрыемства канферэнцыі, у якім плануецца ўдзел (імя файла: Прозвішча_Кірунак/Круглы_стол; назву напрамку або іншага мерапрыемства можна ўказаць у імені файла скарочана).
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што змяніліся правілы афармлення артыкулаў.
Патрабаванні да афармлення артыкулаў >>
Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі забяспечваецца запрашаючым бокам. Рассяленне гасцей мяркуецца ў гасцінічных нумарах студэнцкіх інтэрнатаў БДУ і яго падраздзяленняў.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў.
Кантактны тэлефон: + 375 (29) 252-71-45 (Юшкевіч Сяргей Аляксандравіч)
E-mail: kirmef2019@gmail.com