Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь
21 лістапада 202020 лістапада 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча.
Сустрэча насіла характар знаёмства.
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы і Апостальскі нунцый абмеркавалі пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у прыватнасці, духоўнае асэнсаванне падзей, якія адбываюцца ў свеце і Беларусі, захаванне міжканфесійнага міру і традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, развіццё духоўнай адукацыі, процідзеянне каронавіруснай інфекцыі і іншыя.
У завяршэнне сустрэчы бакі абмяняліся добрымі пажаданнямі і падарункамі.