У Мінску адбыўся міжрэлігійны семинар «Рэлігіі і новыя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі»

22 кастрычніка 2020

top.jpg

19 кастрычніка 2020 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму: «Рэлігіі і новыя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі».

Мэтай семінара было абагульненне інавацыйных метадаў і форм працы з дзецьмі і моладдзю ў рэлігійных абшчынах, установах адукацыі і нядзельных школах. Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце з бацькамі навучэнцаў. Таксама былі разгледжаны ключавыя моманты і актуальныя пытанні фарміравання культуры памяці як значнага фактару выхавання будучых пакаленняў.

Семінар адбыўся пры арганізацыйнай падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка і іншых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З пленарным дакладам «Інавацыйныя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі як адказ на выклікі сучаснасці» на семінары выступіў старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі. Завяршыўся семінар круглым сталом на тэму: «Уклад рэлігійных супольнасцяў Беларусі ў вырашэнне праблем духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі. Абмен інавацыйным вопытам».

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by