Акцыя «Ад Святыні да Святыні — 2017» пройдзе ў беларускай сталіцы
28 чэрвеня 20172 ліпеня 2017 года ў прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска пройдуць урачыстасці, прысвечаныя пятай гадавіне прыбыцця са Святой Гары Афон галоўнай храмавай святыні — спісу іконы Божай Маці «Усецарыца».
Штогод гадавіна прыбыцця абраза «Усецарыца» адзначаецца акцыяй «Ад Святыні да Святыні»: для ўмацавання анкалагічных пацыентаў і іх сваякоў прыход арганізуе паездкі да святыняў Беларусі.
У 2017 годзе ўпадабаная многімі традыцыйная акцыя пройдзе ў новым фармаце. Галоўная храмавая святыня — ікона Божай Маці «Усецарыца» — здзейсніць паломніцтва ад часовага малітоўнага памяшкання на вуліцы Грушаўскай на месца храма, які будуецца па вуліцы Чыгуначнай; а затым за тых вернікаў, што просяць заступніцтва Божай Маці, памоляцца на Святой Гары Афон ля першавобраза іконы «Усецарыца».
Да правядзення акцыі далучыліся Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, Беларуская асацыяцыя лекараў, беларускія хоспісы і аддзяленні сястрынскага догляду, добраахвотніцкія арганізацыі, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.
У мэтах развіцця праграмы дапамогі людзям, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, падпісанай паміж Камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама і Беларускай Праваслаўнай Царквой, прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» вызначаны каардынатарам гэтай працы. З тых часоў прыход бачыць сваёй місіяй актыўную дапамогу людзям, якія пакутуюць на анкалогію.
Прыняць удзел у святочных мерапрыемствах акцыі «Ад Святыні да Святыні — 2017» запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Праграма акцыі «Ад Святыні да Святыні — 2017»
2 ліпеня (нядзеля)
8:30 Гадзіны. Бажэственная літургія (храм па вуліцы Грушаўскай, д. 50)
11:00 Пераезд іконы Божай Маці «Усецарыца» і вернікаў на аўтобусе на месца па вул. Чыгуначнай, дзе будуецца храм.
11:30 Малебен з акафістам перад іконай Божай Маці «Усецарыца» (будуемы храм па вул. Чыгуначнай)
12:30 Чай і Усецарыцынская выпечка (будуемы храм па вул. Чыгуначнай)
Усе пададзеныя запіскі з паметкай «Ад Святыні да Святыні — 2017» будуць перададзеныя на Святую Гару Афон да першавобраза іконы «Усецарыца».