Архіепіскап Гродзенскі Арцемій (Кішчанка) залічыны на спачын

09 чэрвеня 2021

AA.jpg

9 чэрвеня 2021 года члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы прынялі публікуемы ніжэй журнал, абмеркаваўшы яго з дапамогай сродкаў аддаленай сувязі.

Журнал № 27

МЕЛІ АБМЕРКАВАННЕ аб рапарце Праасвяшчэннага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адносна прынятага ў пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархату ад 8 чэрвеня 2021 года рашэння хадайнічаць перад Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Свяшчэнным Сінодам аб сыходзе на спачын Праасвяшчэннага архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія па стане здароўя і аб прызначэнні на Гродзенскую кафедру Праасвяшчэннага епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія з вызваленнем ад кіравання Слуцкай епархіяй.

Даведка:

Згодна з артыкулам 12 раздзела XIII Статута Рускай Праваслаўнай Царквы «Епархіяльныя і вікарныя архіерэі Экзархату абіраюцца і прызначаюцца Свяшчэнным Сінодам па прадстаўленню Сінода Экзархату».

ПАСТАНАВІЛІ:

1. Адправіць Праасвяшчэннага архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія на спачын па стане здароўя згодна хадайніцтву Сінода Беларускага Экзархату, вызначыўшы месцам знаходжання Праасвяшчэннаму архіепіскапу Арцемію горад Мінск.

2. Праасвяшчэнным Гродзенскім і Ваўкавыскім быць епіскапу Слуцкаму і Салігорскаму Антонію з вызваленнем яго ад кіравання Слуцкай епархіяй.

3. Часовае кіраванне Слуцкай епархіяй даручыць Праасвяшчэннаму мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Сhurch.by