Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній благаславіў навабранцаў МНС
30 ліпеня 201825 ліпеня 2018 года архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 165-годдзю пажарнай службы Беларусі.
На пляцоўцы каля Цэнтра бяспекі на Пажарным завулку 65 навабранцаў Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС прысягнулі на вернасць Радзіме.
На мерапрыемстве прысутнічалі: кіраўнікі абласнога ўпраўлення МНС, ветэраны, бацькі і сябры навабранцаў.
Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў хлопцаў з гэтым знамянальным днём у іх жыцці, пажадаў Божай дапамогі ў маючым адбыцца нялёгкім служэнні Айчыне і падаў благаславенне, акрапіўшы навабранцаў святой вадой.