Архіерэі з Расіі і Беларусі прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі «Славянскае адзінства»

25 чэрвеня 2017

top.jpg

24 чэрвеня 2017 года епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прыняў удзел у міжнародным фестывалі «Славянскае адзінства-2017», які праходзіў у горадзе Клінцы (Расійская Федэрацыя).

Святочную Бажэственную літургію здзейсніў мітрапаліт Бранскі і Сеўскі Аляксандр у саслужэнні мітрапаліта Смаленскага і Дарагабужскага Ісідара, епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана, епіскапа Шчыгроўскага і Мантураўскага Паісія і епіскапа Трубчэўскага і Клінцоўскага Уладзіміра.

Па адпусьце Бажэственнай літургіі адбылося асвячэнне купалоў і званоў, будуемага Богаяўленскага кафедральнага сабора.

Па завяршэнні богаслужэння ганаровыя госці, міжнародныя дэлегацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, моладзь усклалі кветкі і вянкі да мемарыяла «Героям Айчыны».

У міжнародным фестывалі прыняла ўдзел дэлегацыя Гомельскага рэгіёну, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, моладзь, творчыя калектывы, спартсмены — усяго каля 500 чалавек. Узначальваў дэлегацыю старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алег Барысенка.

Яркія фарбы фестывалю «Славянскае адзінства» надаў міжнародны дзіцячы фестываль «Крыніца славянскай дружбы», які стартаваў 22 чэрвеня.

Таксама напярэдадні адкрыўся лагер славянскай моладзі «Дружба-2017». Удзел у ім прымаюць сотні юнакоў і дзяўчат, у тым ліку больш за 50 прадстаўнікоў Гомельскай вобласці — грамадскія актывісты, спартсмены, валанцёры. 24 чэрвеня яны далучыліся да асноўных падзей фестывалю «Славянскае адзінства-2017».

Гомельская епархія / Church.by