З новага навучальнага года ў V-VI класах будуць арганізаваны факультатыўныя заняткі «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму»
24 жніўня 202123-24 жніўня 2021 года ў горадзе Мінску прайшоў Рэспубліканскі педагагічны савет, які разгледзеў стратэгічныя пытанні развіцця адукацыі, у тым ліку павышэння якасці выхаваўчай работы, духоўна-маральнага выхавання. Падчас свайго выступлення міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка паведаміў, што з новага навучальнага года ў V-VI класах будуць арганізаваны факультатыўныя заняткі «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». У гэтых мэтах распрацаваны адпаведны вучэбна-метадычны комплекс — вынік цеснага ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства адукацыі. Сумесны творчы калектыў аб'яднаў 21 аўтара.
Прэзентацыя новай вучэбнага дапаможника «Духоўнасць і патрыятызм» адбылася 23 жніўня ў Белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якия выратаванню Айчыны нашай паслужылі, дзе ў рамках Рэспубліканскага педагагічнага савета, працавала секцыя «Аб'яднанне намаганняў удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў вырашэнні найважнейшай дзяржаўнай задачы выхавання грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны».