Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнародным з'ездзе «Садружнасць праваслаўнай моладзі»

07 жніўня 2019

top.jpg

З 13 ліпеня па 1 жніўня ў Расіі праходзіў міжнародны з'езд «Садружнасць праваслаўнай моладзі», удзел у якім прыняла дэлегацыя з Беларусі.

Удзельнікі з'езда прайшлі па маршруце: Каранная пустынь — Курск — Сергіеў Пасад — Масква — Мурам — Дзівеева — Белгарад — Рыльск — Курск — пасёлак Залатухіна — Каранная пустынь.

На з'езд прыбылі таксама дэлегацыі Расіі, Украіны, Інданезіі, Канады, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі.

У рамках з'езда моладзь памалілася за Патрыяршым богаслужэнні ў Троіца-Сергіевай Лаўры, а таксама выступіла на круглым стале, які адбыўся ў Маскве пры ўдзеле парламентарыяў. Значнай падзеяй для маладых людзей стаў таксама ўдзел у восьмым міжрэгіянальным творчым фестывалі Славянскага мастацтва «Рускае поле» (Масква).

Завяршыўся моладзевы форум у Курску, дзе адбыўся канцэрт «Садружнасць праваслаўных сэрцаў». У паломніцкім цэнтры «Каранная» прайшлі баль праваслаўнай моладзі і вечар-развітанне. У заключэнне быў здзейснены падзячны малебен.

Полацкая епархія / Church.by