Багаслоўскі клуб «Анкіра» падвёў вынікі паўгоддзя

30 мая 2021

top.jpg

23 мая 2021 года, напярэдадні дня памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў Славянскіх, у Хрысціянскім адукацыйным цэнтры адбылася сустрэча ўдзельнікаў моладзевага багаслоўска-дыскусійнага клуба «Анкіра» са старшынёй праўлення Цэнтра Святаславам Рагальскім.

На сустрэчы былі падведзены вынікі паўгоддзя, на працягу якога ажыццяўляў сваю працу клуб «Анкіра» пад кіраўніцтвам выпускніцы Інстытута тэалогіі БДУ Ганны Чырыкавай і студэнта 3-га курса Інстытута тэалогіі Ягора Буяўца. Сходы клуба на працягу паўгоддзя былі прысвечаны дэталёваму тэалагічнаму разбору палажэнняў Сімвала веры, як асновы праваслаўнага веравучэння. Хлопцы і дзяўчаты падзяліліся сваімі ўражаннямі і выказалі свае пажаданні і прапановы па далейшаму ўдасканаленню дзейнасці клуба. Айцец Святаслаў распавёў аб планах далейшай сумеснай працы, якая адновіцца ў верасні 2021 года.

Завяршылася сустрэча святочным чаяваннем, у завяршэнне якога святар Святаслаў Рагальскі павіншаваў усіх са святам святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла і ўручыў выкладчыкам і слухачам памятныя падарункі.

* * *

Клуб «Анкіра» існуе на базе старэйшай групы нядзельнай школы Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла». Заняткі праходзяць у форме дыскусійнага багаслоўскага клуба. Назва клуба – «Анкіра» (άγκυρα), што з грэчаскай мовы перакладаецца як якар, які з'яўляецца вобразам надзеі. Якар – апора карабля ў моры, надзея – апора душы ў хрысціянстве.

Выкладанне вядзецца па праграме «Веравучэнне» нядзельнай школы Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (горад Масква).

Узрост удзельнікаў багаслоўскага клуба – ад 13 да 16 гадоў. Ім выкладаюць выпускніца Інстытута тэалогіі БДУ Ганна Чырыкава і студэнт 3 курса Інстытута тэалогіі БДУ Ягор Буявец. Заняткі праходзяць па нядзелях з 14.30 да 16.30 у памяшканні Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра па адрасе: вул. Кісялёва, 38, 17.

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла запрашае ўсіх жадаючых юнакоў і дзяўчат далучацца да працы клуба. Для ўдзелу ў занятках трэба звязацца з адным з выкладчыкаў.

Кантактная інфармацыя:

Буявец Ягор Аляксеевіч + 375298584527 (МТС)

Чырыкава Ганна Алегаўна + 375298557916 (МТС)

Instagram профіль: @_ankyra

Сhurch.by