Больш за дзесяць невідушчых талентаў прайшлі ў 2017 годзе праз праект «Жыццё з белым кіем»
18 чэрвеня 2017Праект «Жыццё з белым кіем» арганізаваны мінскім прыходам храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі для самарэалізацыі невідушчых творчых людзей. Гэты прыход аб'яднаў не толькі невідушчых, але і тых неабыякавых людзей, якія сталі памочнікамі невідушчых і іх блізкімі сябрамі.
Адным з удзельнікаў праекта стаў невідушчы Павел Паўлаў — выпускнік Пачаеўскай духоўнай семінарыі і Кіеўскай духоўнай акадэміі. Грунтуючыся на асабістым вопыце, Павел Паўлаў гутарыць з прыхаджанамі аб радасцях і выпрабаваннях, якія сустракаюць новапачаткоўца ў храме, аб царкоўных Таінствах і найважнейшых з іх — Пакаянні і Прычасці. 17 чэрвеня Павел стаў героем праграмы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё «Святло душы», распавёўшы радыёслухачам аб сваім вопыце жыцця насуперак немагчымасці ўбачыць свет, аб веры і надзеі.
У гэтым годзе праз праект «Жыццё з белым кіем» прайшло больш за дзесятак невідушчых талентаў: яны ўдзельнічалі ў фестывалях, выставах і конкурсах, выступалі з сольнымі канцэртамі, літаратурнымі вечарамі і лекцыямі.
У рамках праекта ў ліпені 2017 года пройдзе сольны канцэрт спявачкі, паэткі і кампазітара Вольгі Патрый, прысвечаны святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізавеце Фёдараўне Раманавай. Канцэрт арганізаваны прыходам храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску і паломніцкім цэнтрам Лізавецінскага жаночага манастыра. У гасцях на канцэрце Вольгі Патрый пабывае дэлегацыя Бранскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі інвалідаў па зроку «Бежица».