Брацтва святога апостала Іаана Багаслова запрашае добраахвотнікаў для ўдзелу ў дзяжурстве ля каўчэга з мошчамі дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага ў Мінску

26 ліпеня 2021

top.jpg

 

З 12 чэрвеня па 14 жніўня 2021 года з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла праходзіць прынясенне каўчэгаў з часцінкамі мошчаў святога князя ў гарады Расіі і Беларусі.

 

Адначасова праводзіцца чатыры хрэсныя ходы з мошчамі дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Хрэсны ход, які пачаўся ад Узнясенскай Давідавай пустыні Маскоўскай вобласці, ахопіць 28 гарадоў Цэнтральнай Расіі і Беларусі. З 2 ліпеня па 2 жніўня каўчэг з мошчамі наведае 18 гарадоў Беларусі.

30 ліпеня святыня будзе прынесена для пакланення ў горад Мінск. Яна прыбудзе ў Свята-Духаў кафедральны сабор 30 ліпеня ў 14.00 і будзе знаходзіцца тут да 8.30 1 жніўня. Па благаславенню Патрыяршага Экзарха будзе арганізавана дзяжурства валанцёраў каля святыні.

Брацтва святога апостала Іаана Багаслова запрашае добраахвотнікаў для ўдзелу ў дзяжурстве ля каўчэга з мошчамі дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.

Усіх, хто хоча папрацаваць, запрашаюць напісаць пра гэта ў акаўнт брацтва ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте, альбо ў Вайбер +375259315691

Таксама можна знайсці інфармацыю аб дзяжурстве на старонцы брацтва ў Instagram.

bratstvo.by/Church.by