Члены Свяшчэннага Сінода ўшанавалі памяць незабыўнага Патрыярха Сербскага Ірынея і спачылых архіпастыраў Рускай Праваслаўнай Царквы

13 красавіка 2021

top.jpg13 красавіка 2021 года, па завяршэнні чарговага пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, які праходзіў пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве, была здзейснена памінальная ліція па незабыўныму Свяцейшаму Патрыярху Сербскаму Ірынею (†20.11.2020) і спачылых у апошнія месяцы сабратах-архіпастырах Рускай Праваслаўнай Царквы: Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву; †12.01.2021), мітрапаліту Іаву (Тыванюку; †1.12.2020), мітрапаліту Іаанікію (Кобзеву; †17.10.2020) і мітрапаліту Феафану (Ашуркаву; †20.11.2020).
За набажэнствам, якое было здзейснена ў дамовым храме Усіх святых зямлі Рускай, маліліся Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і члены Свяшчэннага Сінода.

Патрыярхія.ру/Church.by