Шануемая копія Жыровіцкай іконы Божай Маці наведала гарады Гродзенскай епархіі

29 ліпеня 2018

top.jpg

26 жніўня ікона пабывала ў прыходзе Богаяўлення горада Шчучына, затым яе прынялі ў горадзе Масты.

Сустрэча іконы адбылася ў раёне аўтавакзала, дзе сфарміраваўся хрэсны ход і накіраваўся па мосце праз раку Нёман у бок будучага храма ў гонар святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Па прыбыцці іконы да месца, людзі абышлі хрэсным ходам будуемы храм і, увайшоўшы ў часовую царкву, маліліся перад цудадзейным абразом. Гурт святароў узначаліў айцец Уладзімір Саверчанка, благачынны Мастоўскай акругі. Затым кожную гадзіну здзяйсняліся молебныя спевы з акафістамі. Жыхары г. Масты і раёна адгукнуліся на заклік пакланіцца святыні ў вялікай колькасці. Чарга людзей не ўбывала аж да паўночы, нягледзячы на тое, што Жыровіцкі манастыр, дзе знаходзіцца абраз, месціцца ў гадзіне язды ад горада

На наступны дзень, 27 ліпеня, у 9.00 гадзін раніцы пачалася Бажэственная літургія, якую служылі таксама саборна. Узначаліў службу благачынны Мастоўскай акругі, протаіерэй Уладзімір Саверчанка.

Далей святыня накіравалася для пакланення ў храм Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы горада Ваўкавыска.

Саборам святароў Ваўкавыскага благачыння ікона была сустрэта і з пашанай перанесена ў ніжні храм святых Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. З вялікім натхненнем увесь храм спяваў малебен з акафістам Божай Маці. Пасля богаслужэння было адслужана ўсяночнае трыванне вялікаму роўнаапостальнаму князю Уладзіміру.

Падчас усяго богаслужэння жыхары горада Ваўкавыска бясконцай чарадой ішлі пакланіцца цудатворнай іконе. 28 ліпеня саборасм святароў Ваўкавыскага благачыння была адслужана Бажэственная літургія і малебен у гонар Хрышчэння Русі.

Пасля літургіі былі адслужаны малебны з акафістам перад цудатворнай іконай. Са спевам трапара і велічання Божай Маці абраз працягнуў свой шлях па храмах Белай Русі.

* * *

Прынясенне копіі цудатворнага абраза Божай Маці «Жыровіцкая» у епархіі Беларускага Экзархату ажыццяўляецца ў рамках праграмы царкоўна-грамадскіх мерапрыемстваў, звязаных з юбілейнымі датамі 2020 года: 550-годдзем яўлення Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы, 500-годдзем з часу яе паўторнага знойдзення і 500-годдзем заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра.

У перыяд з 18 красавіка па 3 верасня 2018 года плануецца здзейсніць прынясенне святыні ва ўсе епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама ў стаўрапігіяльныя абіцелі Беларускага Экзархату.

Гродзенская епархія / Church.by