-
02 кастрычніка 2021
2 кастрычніка 2021 года, напярэдадні Нядзелі 15-й пасля Пяцідзесятніцы, па Уздзвіжанні, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Благавешчанскім храме Лядзенскага мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
падрабязна » -
У горадзе Мінску адкрыўся штогадовы праваслаўны фестываль «Радасць»
02 кастрычніка 2021Фестываль «Радасць» — гэта магчымасць асабіста пагутарыць з людзьмі самых розных прафесій і захапленняў, якіх аб'ядноўвае вера. Тут кажуць пра тое, што хвалюе кожнага. Тэмы сустрэч і гутарак закранаюць пытанні, актуальныя для бацькоў і дзяцей, моладзі і старэйшага пакалення, людзей розных прафесій. Сярод гасцей «Радасці» будуць святары, манахіні, урачы, псіхолагі, мастакі, педагогі. У рамках фестывалю будзе працаваць вялікая выстава-кірмаш, дзе свае вырабы прадставяць манастыры, храмы і рамеснікі з васьмі краін. Тут можна будзе ўбачыць і набыць іконы з каменя і рэдкія кнігі, падарункі і сувеніры, вопратку і экалагічныя прадукты і многае іншае.
падрабязна » -
02 кастрычніка 2021
2 кастрычніка 2021 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Пярэжыр Пухавіцкага раёна, а затым узначаліў у ім Бажэственную літургію.
падрабязна »