Навігатар: Навіны / 23.01.2018
  • «За Каляднай зоркай»: у Наваградку падвялі вынікі конкурсу хрыстаславаў

    23 студзеня 2018

    На працягу ўсіх Святак хрыстаславы наведвалі дамы, арганізацыі, бальніцы, дзяліліся радасцю Ражджаства Хрыстовага з пажылымі і адзінокімі людзьмі, настаўнікамі-пенсіянерамі, ветэранамі вайны і працы, шматдзетнымі сем'ямі, дзецьмі-інвалідамі, выступалі перад школьнікамі і выхаванцамі дзіцячых садоў.

    падрабязна »
  • Архіепіскап Іаан наведаў Брэсцкі Кобрынскі дзіцячы дом

    23 студзеня 2018

    Многія гады выхаванцаў Кобрынскага дзіцячага дома віншуюць з Ражджаством Хрыстовым прадстаўнікі Царквы. У гэтым годзе рабяты як родных і блізкіх сустракалі архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана, благачыннага цэркваў Кобрынскай акругі протаіерэя Багдана Хаму і сясцёр міласэрнасці з сястрыцтва ў гонар святой мучаніцы Таццяны пры Аляксандра-Неўскім кафедральным саборы горада Кобрына.

    падрабязна »
  • У Оршы адбылася акцыя «Разам у абарону жыцця!»

    23 студзеня 2018

    На працягу некалькіх гадоў у навагоднія і калядныя святы, у Дзень горада і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама ў Дзень маці аршанак, якія сталі маладымі мамамі, віншуе кіраўніцтва горада сумесна са святарамі Оршы.

    падрабязна »
  • Калядны моладзевы баль «Час танцаваць!» прайшоў у Гомельскай епархіі

    23 студзеня 2018

    20 студзеня Гомельскі гарадскі цэнтр культуры з традыцыйнай гасціннасцю прымаў танцуючую моладзь з усёй Гомельскай епархіі. Студэнты вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў горада, а таксама маладыя прыхаджане храмаў у вячэрніх сукенках і касцюмах танцавалі пад класічную музыку.

    падрабязна »
  • Асвечана вада ў Прыпяці

    23 студзеня 2018

    Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда старшыня епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянню з грамадствам і СМІ протаіерэй Аляксандр Шылёнак асвяціў ваду ў рацэ Прыпяць на тэрыторыі ўстановы «Мазырская спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па веславанні на байдарках і каноэ».

    падрабязна »