-
Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу ўспамінаў А. К. Шалькевіча (1908-1992)
27 снежня 202225 снежня 2022 года выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу «Успаміны келейніка пра мітрапаліта Антонія (Мельнікава)». Аўтарам мемуараў з'яўляецца выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі Адам Канстанцінавіч Шалькевіч (1908-1992), які на працягу дваццаці двух гадоў з'яўляўся бліжэйшым супрацоўнікам мітрапаліта Антонія (Мельнікава). У сваіх успамінах Адам Канстанцінавіч не толькі перадаў ўражанні ад штодзённых зносін з мітрапалітам Антоніем, але і адлюстраваў кантэкст царкоўнага жыцця 1950-1980-х гг. Выданне адрасавана гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі і гісторыяй духоўнай адукацыі.
падрабязна »