-
Жыхары Лоева ўшанавалі памяць велікамучаніцы Параскевы (Пятніцы)
05 ліпеня 2019У маляўнічым кутку Гомельшчыны, на правым беразе Дняпра размясціўся невялікі горад Лоеў, куды штогод ужо шмат гадоў запар у дзясятую пятніцу пасля Светлага Хрыстова Уваскрасення сцякаюцца паломнікі, каб ушанаваць памяць святой велікамучаніцы Параскевы (Пятніцы). Шануемы абраз гэтай угодніцы Божай захоўваецца ў мясцовым храме Святой Жыццепачатнай Троіцы. Больш за 300 гадоў таму велікамучаніца Параскева явіла сваю цудатворную ікону для абароны жыхароў Лоева ад нашэсця шведаў, і з тых часоў у горадзе склалася традыцыя асаблівага шанавання святой. Бажэственную літургію ў Свята-Троіцкім храме Лоева 5 ліпеня здзейсніў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
падрабязна » -
Ідзе рэгістрацыя на ўдзел у злёце моладзі Барысаўскай епархіі
05 ліпеня 2019Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 18-21 ліпеня пройдзе традыцыйны штогадовы злёт-сплаў на плытах па рацэ Бярэзіна, арганізаваны аддзелам па справах моладзі Барысаўскай епархіі. Рэгістрацыя на ўдзел у злёце завяршаецца 15 ліпеня.
падрабязна »