Дзень Святой Тройцы адзначылі ў Бараўлянах святам пад адкрытым небам
05 чэрвеня 20174 чэрвеня 2017 года, у дзень Святой Тройцы, прастольнае свята адзначыў прыход Свята-Траецкага храма ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна.
Настаяцель протаіерэй Андрэй Круцялёў і клірыкі прыхода паклапаціліся аб тым, каб радасць свята адчулі не толькі пастаянныя прыхаджане, але і ўсе жыхары Бараўлянаў.
Спецыяльным госцем стаў клуб рэканструкцыі «Вытокі», паказальныя выступленні якога перанеслі гледачоў у гістарычную атмасферу.
На тэрыторыі прыхода ў святочны дзень быў усталяваны парк атракцыёнаў.
Усе жадаючыя змаглі пачаставацца салдацкай кашай.