Добраахвотніцкі рух мінскага прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» адсвяткаваў свой другі дзень нараджэння

20 чэрвеня 2017

top.jpg

Добраахвотніцкаму руху прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску споўнілася два гады.

— Пачыналася ўсё з аказання дапамогі некалькім падапечным, а за гэтыя два гады з удзелам вялікай колькасці добраахвотнікаў удалося дапамагчы 1289 людзям у дзевяці дзіцячых хоспісах, пяці дарослых хоспісах, дзвюх школах-інтэрнатах, дзвюх бальніцах і адным анкалагічным дыспансеры. Неабыякавыя людзі бралі і працягваюць браць удзел у розных акцыях, уносіць ахвяраванні. Дзякуючы гэтаму ўдалося сабраць сродкі на 9 канцэнтратараў кіслароду, 2 адсмоктвальнікі вадкасці з лёгкіх, 5 проціпролежневых матрацаў, камплект поручняў для інвалідаў у санвузлах, 603 дзіцячых падарунка да свята Ражджаства Хрыстовага, 3 пульсаксіметра, 3 рэанімацыйных дыхальных мяшка Амбу і больш 2460 адзінак расходных матэрыялаў, — расказваюць каардынатары руху.

18 чэрвеня прайшоў Паветраны фестываль на Грушаўцы, прымеркаваны да двухгоддзя дабравольніцкага руху. Пасля Бажэственнай літургіі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца», духаўнік руху, старшыня Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці Беларускага Экзархату протаіерэй Кірыл Шолкаў здзейсніў падзячны малебен з акафістам перад абразом Прасвятой Багародзіцы «Усецарыца», на якім маліліся добраахвотнікі, прыхаджане і сябры дабравольніцкага руху.

Фестываль пачаўся з сумеснай трапезы, з любоўю прыгатаванай добраахвотнікамі. На працягу мерапрыемства ўсіх прысутных радавалі музыкі — удзельнікі канцэрту, дабрачынны кірмаш, бяспройгрышная латарэя, мноства паветраных шароў, усмешкі і цёплыя сяброўскія зносіны.

Кожны жадаючы можа стаць добраахвотнікам, запоўніўшы  анкету і пагутарыўшы з протаіерэем Кірылам Шолкавым.

— Будзем вельмі рады сустрэчы з новымі добраахвотнікамі! Спадзяемся, што з Божай дапамогай і пры ўдзеле кожнага з вас атрымаецца рэалізаваць яшчэ шмат праектаў, правесці розныя акцыі і дапамагчы людзям, якія сапраўды маюць у гэтым патрэбу! — кажуць добраахвотніцкія каардынатары.

Доброволец.by / Church.by