Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» прыняў удзел у Міжнародным інклюзіўным музычным фестывалі «Сонечная музыка»

05 мая 2023

10.jpg

З 20 па 24 красавіка 2023 года ў Маскве праходзіў V Міжнародны інклюзіўны фестываль «Сонечная музыка», у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы з Расіі, Арменіі, Ірана, Малдовы і Беларусі.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна Рэспубліку Беларусь прадставіў Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы», які выканаў духоўныя спевы, прымеркаваныя да свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення, а таксама народныя творы.

У рамках культурна-адукацыйнай праграмы адной з галоўных падзей для ўдзельнікаў калектыву стала наведванне Цэнтра сацыяльнай інтэграцыі Дыяны Гурцкой. Як відушчым, так і невідушчым харыстам аднолькава цікава было ацаніць інклюзіўныя асаблівасці памяшканняў цэнтра, пачынаючы ад сістэмы акустычнай навігацыі ў холах і калідорах, абсталяванай па апошнім слове тэхнікі студыі гуказапісу, да макетаў антычных манет, барэльефаў і скульптур з гукавым суправаджэннем, цэха пашыву інклюзіўных мяккіх цацак і пакою рэлаксацыі, у якім можна складаць музыку, гуляючы на барабанах або дырыжыруючы рукамі ў актыўнай зоне аптычнага датчыка. Таксама для ўдзельнікаў фестывалю былі арганізаваны экскурсіі ў музеі і на тэматычныя выставы.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники